Гутцайт: расійскія захопнікі забілі 133 украінскіх спартсменаў

Гутцайт: расійскія захопнікі забілі 133 украінскіх спартсменаў

Расійскія захопнікі забілі 133 украінскіх спартсменаў. Яны загінулі на полі бою і ад варожых снарадаў, піша ў Facebook міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт. "Мы ніколі вас не забудзем і ніколі не прабачым ворагу", — адзначае ён. Міністр заклікае украінскіх спартсменаў здабываць перамогі ў тым ліку і дзеля памяці пра загінулых.

Вайна зруйнавала і шматлікія спартыўныя аб'екты Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі