Гурт Vladivostok: "Мы хочам правесці Be Free ў Францыі!"

Гурт Vladivostok з Францыі распавёў карэспандэнтам Еўрарадыё на Be Free, што ім падабаецца выступаць на беларускім фэсце, што ўва Францыі іх музыку не так любяць, і прадэманстраваў сваё веданне беларускай.
Для беларусаў гурт Vladivostok стаў даволі вядомым, ён ужо другі раз выступае на Be Free. Прыехалі хлопцы на ўласнай машыне з Францыі ў Чарнігаў.



"Ува Францыі не любяць нашу музыку. На нас не прыходзяць. Мы прыехалі сюды, бо тут людзі прыйшлі пабачыць нас".

Можа вы пераедзеце сюды жыць?

"Цудоўная ідэя! Можа быць аднойчы пераедзем. У цябе ёсць пакой свабодны ў тваім доме? Мы можа там спыніцца? Дзякуй, што дазволіў, мой сябра! Мы лічым гэта запрашэннем. Мы прыедзем 15 верасня жыць з табой. Нас сем чалавек. Добрыя хлопцы".



А вы былі ва Ўладзівастоку?

"Мы ніколі не даедзем да Ўладзівастока на маёй машыне".

Але чаму ж так называецца ваш гурт?

"Гэта добрае пытанне. Мы жывем на крайнім захадзе Францыі, а Ўладзівасток — гэта крайні ўсход Расіі. Гэта супрацьлегласць. Гэта іншы свет. Гэта па-за межамі космасу. Мы збягаем! Мы бяжым у ваш горад і мы прыйдзем!"

Вы былі і на папярэднім Be Free. Які вам больш спадабаўся?

"Цяжка сказаць. Таму што мы прыехалі вельмі хутка. А 11 раніцы і адразу на чэк. А ў мінулым годзе мы прыехалі за тыдзень да пачатку фестывалю. Таму ў нас быў час паглядзець на горад і людзей. Я не магу цяпер на гэтае пытанне адказаць. Але я думаю, што гэты вечар будзе цудоўны і мы сустрэнем класных людзей. Мне падаецца, што ён будзе добры".

А ці не хацелі бы вы прывезці фестываль  Be Free ў Францыю?

"Так! Гэта будзе вельмі цікава. Будзе шмат беларускіх і ўкраінскіх гуртоў у Францыі. Сядайце з гуртамі ў аўтобусы прыязджайце і грайце ў нашым горадзе. Няма праблем".

Няўжо беларуская музыка будзе цікавая французам?

"Гэтую музыку ўсё больш слухаюць у нас. Усходнюю музыку, балканскую, рускую".



А што вы ведаеце пра Беларусь?

"Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года у нас шмат казалі пра Беларусь, публікавалі здымкі і было некалькі кароткіх публікацый у газетах.

Пасля выступу гурт застаўся на другі дзень фэста, каб патусавацца і паслухаць беларускую музыку. А напрыканцы размовы падзякаваў усім і прадэманстраваў сваё веданне беларускай.

"Мы паспрабуем вярнуцца ў Францыю да раніцы серады на маёй цудоўнай машыне. Ужо другі раз мы прыехалі на фестываль  Be Free і ён стаў яшчэ больш. Дзякуй усім, хто прыйшоў, дзякуй за тое, што нас запрасілі. Вялікі дзякуй Марыі Садоўскай. Нам тут крута. І дзякуй Украіне. Жыве Беларусь! Будзьма!"

Дзякуй гурту Vladivostok за пазітыў і класную музыку!

"Няма за што".



Паслухаць песні гурта можна тут


Фота: Кастусь Кіянка



Глядзі яшчэ фота з Be Free:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі