Вы тут

Гурт U2 прысвяціў песню тэрактам у Парыжы

Ірландскі рок-гурт U2 напісаў песню ў памяць пра напады 13 лістапада ў Парыжы, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек. Песня прагучала 6 снежня на выступе гурта ў французскай сталіцы, перадае BBC.

Перад яе выкананнем лідар гурта Бона сказаў, што гэта песня пра Парыж — "горад свабоды", дзе ёсць "вуліцы любові і гонару". Таксама ад імя гурта ён выказаў падтрымку сем'ям загінулых у Парыжы і ў амерыканскім Сан-Бернардына.

На знак салідарнасці Бона накінуў на сябе французскі сцяг і праспяваў песню Жака Брэля "Не пакідай мяне".