Гурт "Ленінград" выпусціў кліп "Цой" (відэа)

Гурт "Ленінград" выпусціў кліп "Цой" (відэа)

Гурт "Ленінград" выпусціў кліп "Цой". У ім Сяргей Шнураў знаходзіцца на касмічным караблі ў кампаніі з іншапланетнікам. І ўсё было добра, пакуль карабель не сутыкаецца з чырвоным аўтамабілем, што нагадвае электрамабіль Tesla, які ў пачатку года запусціў у космас Ілан Маск. У выніку Шнураў і яго сябар апынуліся ў адкрытым космасе. І ў гэты момант з'яўляецца карабель іншапланетнікаў і гучыць песня Віктара Цоя "Далей дзейнічаць будзем мы". Фанаты легендарнага рок-музыкі раскрытыкавалі ў сацсетках кліп "Ленінграда".

За суткі кліп набраў на YouTube амаль 400 тысяч праглядаў. Дарэчы, у ім зусім няма нецэнзурнай лексікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі