Гурт Anyway развітаўся з Мінскам

"Patrik, baby, you will always be in our hartz!" - такім банерам, намаляваным на шпалерах, развітвалася сёння мінская публіка з Патрыкам, вакалістам панк-гурта Anyway, які хутка з'ездзе ў ЗША. 
"Я часова пакідаю родны край. Гэта было запланавана. Мы ўсе разам падалі дакументы на green card, але атрымалася, што пакуль што я еду ў ЗША адзін", - кажа Патрык.

І тлумачыць, што з’язджае таму, што тут надта "класна" жыць :  "Асабліва клёва тут жывецца панк-музыкам! Мне хацелася б меньш сур’ёзнай  сцэны, меньш жорсткай канкурэнцыі, таму я паеду ў ЗША, каб адпачыць ад шалёнага беларускага музычнага руху! Вядома, я іранізірую.

На жаль, у Беларусі няма куды расці, куды рухацца, з каго браць прыклад, за кім ісці. У Беларусі ўсё ўжо скончылася, яшчэ не паспеўшы пачацца. Я ж хачу  глядзець на паспяховыя гурты, вучыцца! Хачу нейкага руху, дынамікі, развіцця. А тут няма ні добрай, ні дрэннай дынамікі. Здаецца, што ў Беларусі час спыніўся
."

Між тым, гурт Anyway  працягне працаваць над наступным альбомам, але часова без вакаліста. Мінулай ноччу музыкі сыгралі свой развітальны канцэрт у R-Club’е. Праводзіць іх на сцэну выйшаў гурт Yellow Brick Road і ska-punk гурт J-J Bingz.

Дарэчы, з Yellow Brick Road мы больш блізка пазнаёмімся пасля новага года, а таксама ў  наступную суботу слухайце "Перадачу-аглядачу", дзе мы паспрабуем аглядзець дэбютны альбом гурта. А пакуль што прапануем вашай ўвазе фота з гэтай цудоўнай farewell party!






гурт Yellow Brick Road



















Падчас канцэрту сябры музыкаў збіралі грошы, каб дапамагчы аднаму з дзетдомаў горада адсвяткаваць новы год. Больш падрабязней пра акцыю глядзіце тут  - http://www.foodnotbombs.net



гурт J-J Bingz









трэк-ліст Anyway



гурт Anyway







Патрык.


Пажадаць добрай дарогі Патрыку прышлі каля пяціста меламанаў, якія праз Еўрарадыё перадалі музыку пажаданні "не ператварыцца ў MTV-шную прасталытку, не скурыцца марыхуанай ў лагоднай да падарункаў прыроды Каліфорніі, не забывацца на сяброў і прыхільнікаў, якія чакаюць Anyway у поўным складзе дома".

Публіка разам з Anyway спявала ўжо вядомыя з першага альбома песні, а музыкі, ў сваю чаргу, дазволілі ўсім, хто хацеў, тусавацца з імі на сцэне падчас сэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі