Guns N' Roses шукаюць лепшага air-гітарыста

Перад выхадам свайго доўгачаканага новага альбома «Chinese Democracy» рокеры Guns N' Roses збіраюцца правесці закрытую вечарынку «Ultimate Rock Party», на якой пазнаёмяць са зместам  плыты вузкае кола запрошаных. Аднак у фэнаў Эксла Роўза і кампаніі таксама ёсць шанец патрапіць на  гэтае праслухоўванне. Атрымаць запаветны запрашальны можна, стаўшы ўдзельнікам конкурсу, абвешчанага гуртом. Для гэтага трэба выкласці на YouTube запіс сваіх «самых вар'яцкіх і самых недарэчных» спробаў сыграць на гітары, якую ўяўляеш.

Пераможца будзе дастаўлены на вечарынку на лімузіне, акрамя таго ён зможа ўзяць з сабой - ні шмат ні мала - сотню сяброў у якасці падтрымкі.

Рэліз кружэлкі «Chinese Democracy», у якую ўвайшло 14 трэкаў, адбудзецца 24 лістапада. Праца над альбомам расцягнулася на 14 гадоў, за гэты час на яго стварэнне было выдаткавана больш за 13 мільёнаў долараў. Апошнім рэлізам Guns N' Roses на сённяшні дзень з'яўляецца альбом кавер-версій «The Spaghetti Incident?», выпушчаны ў 1993 годзе.

Фота: www.anya-povarova.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі