Гулец “Слуцка” зрабіў прапанову дзяўчыне на футбольным матчы (відэа)

Футбаліст “Слуцка” Сяргей Лявіцкі вельмі арыгінальна адзначыў свой гол, забіты ў гульні супраць гродзенскага “Нёмана”. Спачатку ён паразіў браму сапернікаў, а затым падбег да трыбуны, дзе сядзела яго дзяўчына, стаў перад трыбунай на адно калена і зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца.

Гульня “Нёман”— “Слуцк” прайшла ў нядзелю ў рамках 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Слуцк” з’яўляецца аўтсайдэрам сёлетняга чэмпіянату, але ўчора гульцы клуба нечакана разграмілі гаспадароў поля. Вынік матчу — 0:4.

Сяргей Лявіцкі раней выступаў за гродзенскі клуб.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі