ГУБАЗіК апублікаваў відэа з блогеркай і мадэллю Ванэсай Марской, паведамляюць праваабаронцы.
Паведамляецца, быццам дзяўчына сама прыйшла да сілавікоў пасля таго, як знайшла сваё фота ў кнізе "Я выходжу". На відэа Ванэса кажа, што змяніла свае погляды і "падтрымлівае ўладу".
Па словах сілавікоў, пасля гэтага Ванэсу адпусцілі дадому.
Ванэса Марская — беларуская мулатка, мадэль Plus Size.