ГУБАЗіК тэрарызуе Фаніпаль — затрымана 20 чалавек: што вядома пра “хапуны”

Фаніпаль, жнівень 2020 года / spring96.org
Фаніпаль, жнівень 2020 года / spring96.org

ГУБАЗіК перыядычна ладзіць “хапуны” у Фаніпалі з 2020 года. Апошні з іх адбыўся 24 студзеня. Затрыманыя 20 чалавек, некаторыя збітыя. “Вясна” даведалася падрабязнасці пераследу і чаму ГУБАЗіК так цікавіцца мясцовымі.

У жніўні 2022-га года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе ўжо на дзясяткі, піша “Вясна”. Першаму затрыманаму прызначылі два гады калоніі, яшчэ некалькі чалавек у Дзяржынску асудзілі да “хатняй хіміі”.

Міліцыя да гэтага часу працягвае праглядаць відэа з акцый пратэсту ў Фаніпалі, ідэнтыфікуе і затрымлівае мясцовых. Сярод тых, каго затрымлі 24 студзеня, жонка палітзняволенага Ігара Пастухова Таццяна, Рабчэня, Вайтовіч, Гайдукевіч, Таццяна Залатар, Мікалай і Наталля Губіны, Максім Самброс, Ладарыя Кузняцова. Супраць іх узбудзілі крымінальныя справы. У адносінах да жанчын абралі меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі, іх вызвалілі з падпіскамі аб нявыездзе, паручальніцтвамі, пад заклад.

Адну дзяўчыну затрымалі з грудным дзіця. Трэба сказаць, што чалавечны ў нас ГУБАЗіК — не кінулі груднога дзіцяці аднаго дома, а прывезлі з маці ў Дзяржынскі РАУС, — распавядаюць “Вясне” мясцовыя жыхары. Паводле іх, жонка аднаго з затрыманых 24 студзеня была моцна збітая.

Частку затрыманых адвезлі адразу ў ІЧУ на Акрэсціна, а частку пакінулі ў ІЧУ Дзяржынскага РАУСа.

У нас сядзелі, як і ўсюды сядзяць: ні пасцельнай бялізны, ні матрасаў. У нашым ІЧУ няма гарачай вады — толькі халодная. Натуральна, ніякага душа. Шпацыраў у нашым ІЧУ у нас ніколі не было.

Жыхары Фаніпаля распавядаюць, што ў мясцовым тэлеграм-чаце супрацоўнікі міліцыі заклікаюць пісаць яўкі з павіннай.

Людзі з Фаніпаля кажуць, што ГУБАЗіКа працягвае ідэнтыфікаваць людзей па відэа мітынга 12 жніўня 2020 года. Там было больш за 600 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі