Вы тут

Грыбнік у Столінскім раёне знайшоў 24 ракеты сістэмы залпавага агню "Смерч"

brest.mvd.gov.by

Жыхар Століна пайшоў у грыбы, але ў лесе каля вёскі Цярэблічы натыкнуўся на сапраўдны арсенал, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Пра сваю знаходку ён паведаміў у міліцыю. Праваахоўнікі выявілі, што раней на гэтай тэрыторыі размяшчаўся авіяпалігон. Знаходкай грыбніка сталі 24 баявыя элементы ад ракеты сістэмы залпавага агню "Смерч", тры ўзрывальнікі ад баявога элемента і адзін узрывальнік ад авіяцыйнай бомбы. 

Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 7404 знішчылі снарады.