Грыбамі ў Беларусі сёлета атруціліся 50 чалавек

Грыбамі ў Беларусі сёлета атруціліся 50 чалавек

Паўсотні атручванняў грыбамі зафіксавана ў Беларусі з пачатку 2018 года. Сярод пацярпелых ёсць дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў, інфармуе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Былі зафіксаваныя 25 выпадкаў атручвання у Мінску, 6 — у Гомельскай вобласці, па 5 — у Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. На Віцебшчыне атруціўся адзін чалавек. Агулам медыкі кажуць пра 50 выпадкаў. 

Дарэчы, атруціцца можна не толькі атрутнымі, але і ўмоўна ядомымі і нават ядомымі грыбамі, калі іх няправільна захоўваць і не прытрымлівацца правілаў гатавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі