Грузія выходзіць з СНД і прапануе зрабіць гэта іншым краінам

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, выступаючы на шматтысячным мітынгу ў цэнтры Тбілісі, паабяцаў вывесці Грузію са складу СНД.

Акрамя таго ён прапанаваў зрабіць тое ж самае іншым краінам. Сваё рашэнне ён аргументаваў тым, што садружнасцю кіруе Расія, паведамляе “РИА Новости”.

Таксама грузінскі прэзідэнт паабяцаў "не даць спуску агрэсарам". Саакашвілі заявіў, што грузінскія ўлады прынялі рашэнне абвясціць расійскія ўзброеныя падраздзяленні ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі акупацыйнымі войскамі.

Грузінскі бок сцвярджае, што расійскія ВПС атакуюць населеныя пункты на тэрыторыі Грузіі. Расійскі бок гэтыя паведамленні аспрэчвае і падкрэслівае, што авіяцыя наносіць удары толькі па стратэгічных аб'ектах, якія могуць быць выкарыстаныя для нападу на Паўднёвую Асецію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі