Грузія не адклікае войскі з Паўднёвай Асеціі

Савет бяпекі Грузіі заявіў, што грузінскія войскі перагрупаваліся і занялі пазіцыі ў Цхінвалі. Прычынай называюцца расійскія авіябамбаванні і абстрэлы Цхінвалі расійскімі войскамі.
Раней гучалі заявы, што Грузія адклікае свае войскі з Паўднёвай Асеціі. Такую заяву міністра ўнутраных спраў Грузіі перадало агенцтва Reuters.

Як паведамляе Deutsche Welle, расійскія ВПС у ноч на нядзелю, 10 жніўня, правялі ўдар па міжнародным аэрапорце сталіцы Грузіі. Карэспандэнты агенцтва, якія працуюць у Тбілісі, таксама паведамілі пра тры гучныя выбухі каля 5:30 гадзін раніцы па мясцовым часе. Нагадаем, да гэтага грузінскія СМІ паведамілі аб некалькіх бамбаваннях грузінскай тэрыторыі расійскімі самалётамі.

Афіцыйны Тбілісі таксама заявіў, што мяжу Грузіі перайшлі 6 тысяч расійскіх салдатаў. Яшчэ 4 тысячы гатовыя да інтэрвенцыі з мора, яны чакаюць сігналу да пачатку дзеянняў.

podrobnosti.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі