Грузія: аўтару відэаўрокаў пра сексуальную асвету пагражаюць згвалтаваннем

Belnovosti
Belnovosti

Хація Ахалая, адна з заснавальніц грузінскай Асацыяцыі працы і асветы, сутыкнулася з агрэсіяй ў сацыяльных сетках, піша JAM-News. Кампанія супраць яе пачалася пасля таго, як яна размясціла ў інтэрнэце відэаўрокі, прысвечаныя сексуальнай адукацыi.

"Давай пагаворым пра тыя часткі нашага цела, якія паміж нагамі", — так пачынаецца адзін з відэаўрок для дзяцей.

Хація Ахалая кажа, што ідэя запісаць відэаролікі ў яе ўзнікла пасля таго, як яна неаднаразова сутыкалася з гісторыямі пра булінг у школах. Аўтар відэаўрокаў сцвярджае, што ў сваіх роліках яна грунтуецца на стандартах сексуальнай асветы ЮНЕСКА і міжнародных падручнікаў, і імкнецца да павышэння ўзроўню ведаў дзяцей пра уласнае цела.

Паводле яе слоў, важна, каб у той час, калі павышаецца цікавасць да сексу, дзеці і падлеткі атрымлівалі кампетэнтную інфармацыю:

"Калі ўзнікае маса пытанняў, падлеткі ў пошуках адказаў у інтэрнэце выходзяць часцяком на порнасайты, дзе атрымліваюць няправільную інфармацыю або перакручаныя звесткі. Усё гэта негатыўна ўплывае на псіхіку падлетка", — кажа Хація.

Хація Ахалая кажа, што кожны дзень атрымлівае мэсэджы, дзе ёй неаднаразова пагражалі згвалтаваннем. Пагражаюць і мужу, і нават дзецям. Змест прыкладна такі:

"Майму ўнуку чатыры гады, і хай хтосьці адважыцца загаварыць з ім на гэтыя тэмы".

"Дамы спаліць тым, хто падтрымлівае гэты праект".

"З усім гэтым трэба сур'ёзна змагацца, і нават не пашкадаваць крыві, каб спыніць".

"Забіць гэтую жанчыну трэба. Перавяліся мужчыны?"

Хація не выключае, што за гэтымі пагрозамі могуць стаяць арганізаваныя радыкальныя групоўкі. 15 лютага яна звярнулася ў пракуратуру.

Хацію Ахалая пад абарону ўзяла амбудсмен, якая таксама вывучае яе справу.

• Грузія не ўваходзіць у лік краін, у якіх сексуальная асвета з'яўляецца часткай вучэбнай праграмы. У грузінскіх школах пра бяспечны секс, кантрацэпцыю, сексуальнасць ніхто з падлеткамі ніякіх адукацыйных гутарак не вядзе.

• Большасць насельніцтва Грузіі лічыць, што веды пра анатомію, пра захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, рэпрадуктыўнае здароўе толькі нашкодзяць дзіцяці, заблытаюць яго і толькі падштурхнуць да заўчаснага пачатку сексуальнага жыцця.

• Некалькі спроб укараніць у школьную праграму дысцыпліну па вывучэнні такіх тым былі сустрэтыя ў штыкі, асабліва царквой.

• ААН рэкамендуе пачынаць сексуальную асвету з пяці гадоў. Арганізацыя для гэтага распрацавала спецыяльны стандарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі