Грузінскі міністр адправіў у Беларусь партыю мандарынаў

Партыю мандарынаў — 3500 тонаў — у суботу адправілі з порта Батумі ва Ўкраіну і ў Беларусь. На пагрузцы асабіста прысутнічаў міністр сельскай гаспадаркі Грузіі Бакур Квезерэлі.  Як паведамляе сайт "Бизнес Грузия", агулам у Беларусь і Ўкраіну да новага года плануецца адправіць да 50 тонаў мандарынаў. У Батумі іх хуткую і эфектыўную пагрузку кантралюе каардынацыйны штаб, створаны міністэрствам сельскай гаспадаркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі