Грузавік вёз з Беларусі ў Расію яблыкі пад выглядам пекінскай капусты

Грузавік вёз з Беларусі ў Расію яблыкі пад выглядам пекінскай капусты

Грузавік вёз з Беларусі ў Расію яблыкі пад выглядам пекінскай капусты. Гэта выкрылі супрацоўнікі Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях на беларуска-расійскай мяжы. Паводле дакументаў, у грузавіку мусіла знаходзіцца пекінская капуста з Беларусі, а замест яе расіяне знайшлі яблыкі "невядомага паходжання". Фура была затрыманая разам з больш чым 19 тонамі садавіны, яна знаходзіцца на стаянцы ў Пскове. Праводзіцца расследаванне, інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях.

Гэтае здарэнне дало падставу расійскаму боку ў чарговы раз заявіць, што Беларусь няўважліва адносіцца да праверкі дакументаў на падкаранцінную прадукцыю, якую вязуць у Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі