Грузавік паведаміў амерыканцам назву і дату выхаду новага дыску Кэці Пэры

Новы альбом Кэці Пэры будзе называцца “Prism” і выйдзе 22 кастрычніка. Пра гэта ўвесь зацікаўлены творчасцю спявачкі свет даведаўся дзякуючы… грузавіку.

У Сеціве пачалі з’яўляцца фота брэндзіраванага трэйлера з вялізным надпісам “Katy Perry. Prism. 10/22/13”. На пытанне прыхільнікаў, чаго чакаць 22.10 — сінгла ці альбома, спявачка адказала, што альбома і што вандроўка грузавіка па ЗША толькі пачынаецца: яго можна будзе ўбачыць ва ўсіх гарадах краіны. Апроч таго, Пэры заклікала фэнаў фатаграфаваць трэйлер і дасылаць ёй фота. У сваю чаргу спявачка паабяцала іх рэтвіт.

“Prism” стане паслядоўнікам альбома Кэці Пэры 2010 года “Teenage Dream”, які ўзначаліў чарты ў 9 краінах і разыйшоўся ў 5,5 мільёнаў асобнікаў. Падрабязнасці будучай пласцінкі Кэры збіраецца раскрыць пазней.

Фота: storystar.ru, www.apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі