Гродзенскія ўлады адмовілі ў правядзенні мясцовага рэферэндуму

Гродзенскі гарвыканкам адмовіўся рэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму па пытаннях галоснасці і ўдзелу грамадскасці ў абмеркаванні планаў рэканструкцыі гістарычнага цэнтра горада. Пра гэта паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Паводле яго слоў, чыноўнікі спасылаюцца на парушэнні Выбарчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў краіны, нібы дапушчаныя ініцыятарамі рэферэндуму. Навукоўца не выключае магчымага звароту ў суд.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі