Гродзенскія мытнікі знайшлі ў вагоне з драўнінай 2 мільёны цыгарэт

Гродзенская мытня знайшла ў вагоне з лесаматэрыяламі кантрабандныя цыгарэты на 730 мільёнаў рублёў, паведамляе БелаПАН.

Кантрабанду знайшлі ў пункце пропуску "Брузгі-1", проста ў вагоне грузавога цягніка, які рухаўся на тэрыторыю Польшчы.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, у вагоне з лесаматэрыяламі перавозіліся 1 мільён 950 тысяч беларускіх цыгарэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі