Гродзенскім браканьерам пагражае да 6 гадоў абмежавання волі

Да 6 гадоў абмежавання волі пагражае гродзенскім браканьерам. Тыдзень таму дваіх хлопцаў злавілі каля вёскі Беражаны - яны лавілі рыбу сеткамі. Праваахоўнікам яны патлумачылі, што рыба ім патрэбная на вяселле. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскай вобласці, было падлічана, што хлопцы выцягнулі з вады 181 ляшча, 120 густыроў, 143 плоткі, 5 судакоў, 2 карасі і 29 сырцей (яны, дарэчы, занесеныя ў Чырвоную Кнігу Беларусі).

Страты ацэненыя ў 17 мільёнаў мільёнаў рублёў.

Сяргей Апановіч
, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі