Гродзенскі “Нёман” у 1/16 Кубка Беларусі перамог “Маладзечна”

У стартавым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе гродзенскі “Нёман” у гасцях не без цяжкасцяў разабраўся з “Маладзечна”. Гульня скончылася з лікам 2:3 на карысць “Нёмана”. Сайт “Спорт Беларусь” паведамляе, што лік у матчы на 6-й хвіліне адкрылі госці — вызначыўся Сямёнаў. “Маладзечна” адыгралася праз 3 хвіліны — забіў Макрыцкі. Супернікі яшчэ раз абмяняліся галамі — за “Нёман” на 16-й хвіліне забіў Горбач, а за “Маладзечна” — Вышынскі (на 64-й хвіліне, з пенальці).

Пераможную кропку ў матчы на 85-й хвіліне паставіў нападаючы “Нёмана” Зміцер Кавалёнак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі