Вы тут

Гродзенскі "Нёман" атрымаў валявую перамогу над жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ"

Футбольны матч "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ" / кадр з відэа

21 траўня ў Гродне прайшоў чарговы футбольны матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі. 

Мясцовы "Нёман"прапусціў першы гол на 10-й хвіліне сустрэчы. Аднак пасля гэтага каманда гаспадароў сабралася і атрымала валявую перамогу — 3:1.

Варта адзначыць, што жодзінцы гулялі без без шэрагу ключавых гульцоў. У СМІ з'явілася інфармацыя, што ў клубе зафіксаваная эпідэмія каранавіруса: нібыта, хварэюць і футбалісты, і трэнеры. Прынамсі, сённяшні матч прапусцілі Бушма, Афанасьеў, Хачатуран і Бардачоў: іх нават не ўнеслі ў заяўку. У самім клубе ніякіх каментароў на гэты конт не даюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.