Гродзенскі БРСМ выпусціў сваё марозіва

У гродзенскіх крамах з'явілася марозіва "Моладзевае" з выявай сімволікі БРСМ.  У абласным камітэце БРСМ каментаваць сітуацыю з марозівам адмовіліся. Аднак сайт абласнога камітэта БРСМ паведамляе, што сумесны з фірмаю "Малочны Свет" выпуск марозіва пад назвай "Моладзевае" мае на мэце прапагандаваць здаровы ладу жыцця.

Нагадаем, што нейкі час таму з гораду на могілкі ездзіў аўтобус з сімволікай БРСМ.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі