Гродзенская вобласць абрала членаў Савета Рэспублікі

7 кастрычніка на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых саветаў у Гродзенскай вобласці былі абраныя восем членаў Савета Рэспублікі ад рэгіёна.
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Такім чынам, у верхнюю палату парламента ад Гродзеншчыны абраныя старшыня абласнога савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць, трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс, дырэктар лідскага ліцэя №1 Віктар Пранюк, старшыня СВК "Прагрэс-Вярцелішкі" Васіль Равяка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Ўладзімір Саўчанка, старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі Людміла Сяўко, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах слонімскага кардонна-папяровага завода "Альберцін" Раіса Хмарык.

8 кастрычніка стануць вядомыя імёны членаў Савета Рэспублікі ад Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска, 10 кастрычніка — ад Магілёўскай вобласці. У Віцебскай вобласці выбары прайшлі 3 кастрычніка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі