Гродзенская этнакрама "Цудоўня" застаецца без памяшкання

Этнакрама "Цудоўня" / hrodna.life
Этнакрама "Цудоўня" / hrodna.life

У Гродне вымушана прыпыняе працу этнакрама "Цудоўня". Напярэдадні супрацоўнікі крамы даведаліся, што з імі разрываюць дамову арэнды. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook адзін з супрацоўнікаў Антон Шаранкевіч

"З гэтай прычыны з 4 снежня мы вымушаныя часова прыпыніць працу нашай цудоўнай крамы", — адзначае ён.

Антон прызнаўся, што супрацоўнікі крамы "шакаваныя такімі навінамі". Пакуль прынятае рашэнне, што часова гандаль будзе весціся ў анлайн-фармаце.

Партал hrodna.life нагадвае, што "Цудоўня" падтрымала агульнанацыянальную забастоўку 26 кастрычніка і не працавала. Пасля гэтага ў краму з праверкамі прыйшлі прадстаўнікі МНС і МАРГ.

Этнакраме "Цудоўня" больш за пяць гадоў, яна прадае рамесныя вырабы ў нацыянальным стылі, адзенне і беларускія кнігі, актыўна займаецца папулярызацыяй беларускай культуры. На пляцоўцы крамы, у прыватнасці, праходзілі лекцыі па гісторыі і культуры, прэзентацыі кніг, майстар-класы, выступленні музыкантаў і іншыя мерапрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі