Вы тут

Гродзенскаму блогеру Vadimati выставілі абвінавачанне

Вадзім Ермашук (Vadimati) / фота з сацсетак​

Гродзенскаму блогеру Вадзіму Ермашуку (Vadimati) выставілі абвінавачанне, паведамляе тэлеграм-канал @nebovkletku.

Vadimati выставілі абвінавачванне па двух артыкулах: "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і "Здзек з дзяржаўных сімвалаў". Ермашук віны не прызнаў.  На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна.

"Вельмі сумуе па ўсіх", — кажа яго сяброўка.

Вадзіма Ермашука затрымалі ў сярэдзіне жніўня ў Шчучыне. Ён прыехаў туды, каб зняць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Суд пастанавіў адправіць яго на 25 сутак арышту за нібыта заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку Шчучына. Па словах адваката, усе тры дні да суда Ермашук адмаўляўся ад ежы.

Перад паездкай у Шчучын і затрыманнем Вадзім пабываў на судовым паседжанні ў Гродне, дзе выносілі прысуд тром удзельніцам пратэстаў. Летась Ермашука штрафавалі за ўдзел у вулічнай акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.