Гродзенка звалілася з гаўбца другога паверха

Гродзенка звалілася з гаўбца другога паверха

У Гродне 34-гадовая гродзенка звалілася з гаўбца другога паверха на вуліцы Гагарына, піша uvd.grodno.by.

Жанчына была дома разам з мужам і выйшла на гаўбец па хатніх справах. Муж у гэты час выйшоў на лесвічную пляцоўку. Жонка нахілілася каля парапета, не ўтрымалася і звалілася. Жанчыне пашчасціла: спачатку яна ўпала на навес над гаўбцом першага паверха, а ўжо адтуль скацілася на зямлю.

Жанчына звалілася на камяні, якімі агароджаны кветнік пад гаўбцом. Яна зламала руку і ўдарылася спінай. Брыгада хуткай дапамогі даставіла жанчыну ў лякарню. 

Гродзенка патлумачыла, што звалілася выпадкова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі