Гродзенца, затрыманага па "справе Зельцэра", асудзілі за заклікі да санкцый

У Гродзенскім абласным судзе 12 верасня агучылі прысуд 52-гадоваму палітвязню Рыгору Грыгу, піша праваабарончы цэнтр "Вясна". 

Суддзя Мікалай Рачынскі прысудзіў яму чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. 

Грыга затрымалі 29 верасня 2021 года ў Гродне па так званай "справе Зельцэра" — за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра, чыю кватэру штурмавалі супрацоўнікі КДБ. 

Спярша яго вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і распальванні сацыяльнай варожасці. Аднак за час следства Грыгу выставілі абвінавачванне яшчэ за абразу Лукашэнкі і заклікі да санкцыяў, а "абразу прадстаўніка ўлады" знялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.