Грэцкі згубіў у Мінску партманэт з дакументамі

Родны брат Уэйна Грэцкі Кіт згубіў у Мінску партманэт, паведамляе беларуская Федэрацыя хакею. Кіт Грэцкі прыязджаў на "Турнір шасці нацый" у якасці скаўта "Фінікса". Падчас візіту ў Мінск ён згубіў свой партманэт, у якім знаходзілася мноства важных дакументаў і пропускаў Нацыянальнай хакейнай лігі. Федэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь папрасіла аматараў гэтага віду спорту дапамагчы ў пошуках згубленага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі