Гран-пры на бардаўскім фэсце атрымаў рок-гурт Re1ikt

Гурт Re1ikt атрымаў Гран-пры беларускага фестывалю бардаўскай ды
аўтарскай песні "Бардаўская восень - 2009", які праходзіў у Беластоку. Удзел у фестывалі прынёс гурту новы досвед і паўтары тысячы злотых, распавёў Еўрарадыё бубнач гурта Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

Аляксандр Дземідзенка: "Па-першае, мы ўпершыню гралі ў жывым эфіры радыё ў Беластоку. Па-другое, мы ўпершыню гралі акустычную музыку, а не цяжкую. Было трохі складана. Нам далі дыплом і грашовую ўзнагароду ў 1500 злотых (каля 550 долараў - Еўрарадыё)".

На пытанне, чаму рок-гурт вырашыў паўдзельнічаць у бардаўскім конкурсе, Аляксандр Дземідзенка адказаў так:

Аляксандр Дземідзенка:"Наш гурт выступаў там таму, што мы шмат эксперыментуем з музыкай. Мы граем не толькі цяжкую музыку, але робім на яе акустычныя аранжыроўкі".

Фота: Кастусь Кіянка