Грамадзяніна Турцыі вінавацяць у забойстве грамадзянкі Бангладэш у Віцебску

Грамадзяніна Турцыі вінавацяць у забойстве грамадзянкі Бангладэш у Віцебску

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта выставіў абвінавачанне грамадзяніну Турцыі ў забойстве грамадзянкі Бангладэш, паведамляе прэс-служба СК. 

8 лютага ў Першамайскае РУУС Віцебска звярнуўся грамадзянін Бангладэш і паведаміў пра знікненне сваёй 29-гадовай зямлячкі, якая часова пражывае ў гэтым горадзе. Следства правяло агляд месца яе пражывання, высветліла кола асобаў, з якімі яна кантактавала, вывучыла запісы з камер відэаназірання.

Ужо 10 лютага следства прыйшло да высновы, што да знікнення жанчыны мае дачыненне 34-гадовы грамадзянін Турцыі. Ён паведаміў міліцыянтам, што схаваў цела ў каналізацыйнай трубе ў яры на тэрыторыі Першамайскага раёна Віцебска.

Следча-аператыўная група правяла пільны агляд месца, дзе знайшлі цела забітай, ды іншыя неабходныя следчыя дзеянні. Судмедэксперты выявілі, што смерць жанчыны наступіла ад задушэння. Хімічная экспертыза паказала, што ў момант смерці жанчына была цвярозая.

Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Яго ўзялі пад варту. 

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Следства высвятляе абставіны злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі