Графік працоўных дзён на 2019 год зноў памянялі: у траўні — 5 выходных запар!

Графік працоўных дзён на 2019 год зноў памянялі: у траўні — 5 выходных запар!

Не паспеў урад вызначыць графік пераносу працоўных дзён на 2019 год, як сам жа яго і памяняў. 

У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба Савета міністраў, працоўны дзень пераносіцца з серады 8 траўня на суботу 11 траўня. Такім чынам, адпачываць беларусы будуць 5, 6, 7, 8, 9 траўня. (Працоўны дзень з 6 траўня перанесены на 4 траўня.)

Як паведамлялася раней, працоўны дзень з пятніцы 8 лістапада перанясуць на суботу 16 лістапада. У лістападзе ў беларусаў выходнымі будуць чатыры дні запар — 7, 8, 9, 10 лістапада.

Графік працоўных дзён на 2019 год зноў памянялі: у траўні — 5 выходных запар!

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 17.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі