Грабоўскі і Касціцын-малодшы зноў пабіліся падчас матчу (відэа)

Беларускія легіянеры ў НХЛ Міхаіл Грабоўскі, які гуляе за “Таронта”, і Сяргей Касціцын з “Манрэаля” зноў пабіліся падчас матчу. Здарылася гэта незадоўга да заканчэння сустрэчы. Як паведамляе “Салідарнасць”, распачаў бойку ў адрозненні ад мінулага разу Грабоўскі, які з самага пачатку гульні груба паводзіў сябе на пляцоўцы. У выніку суддзі ахаладзілі беларусаў, даўшы кожнаму па 10 хвілінаў штрафу.



Тым часам Касціцын-старэйшы забіў гол і аддаў дзве галявыя перадачы, у выніку чаго быў прызнаны другой зоркай матчу. А “Манрэаль” перамог “Таронта” з лікам 6:2.

Нагадаем, яшчэ адна бойка паміж лідэрамі беларускай зборнай адбылася ў лістападзе мінулага года. Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як Касціцын-малодшы жорстка атакаваў Грабоўскага. У адказ Міхаіл штурхнуў свайго суайчынніка, аднак суддзі стрымалі беларусаў. Пасля матчу, у якім клуб Грабоўскага “Таронта” перамог 6:3, Міхаіл адзначыў, што не мае добрых пачуццяў да свайго старога клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі