Гордан Браўн папрасіў у арабскіх шэйхаў сотні мільярдаў долараў для МВФ

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн звярнуўся да багатых арабскіх краін Персідскага заліва з просьбай аказаць фінансавую падтрымку Міжнароднаму валютнаму фонду.

Нагадаем, МФВ паабяцаў аказаць дапамогу дзяржавам, якія найбольш пацярпелі ад глабальнага фінансавага крызісу. Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва AFP, кіраўнік брытанскага ўраду адзначыў, што вылучэнне сродкаў для фонду адпавядае інтарэсам саміх арабскіх краін, якія жадаюць узмацніць сваю ролю ў міжнародных фінансавых інстытутах.

Браўн падкрэсліў, што МВФ неабходныя сотні мільярдаў долараў. Фонд ужо выдаткаваў 250 мільярдаў, але гэтага можа быць замала.

На дадзены момант МВФ паабяцаў прадставіць некалькі буйных крэдытаў: Венгрыі — 25 мільярдаў долараў, Украіне — 16 мільярдаў і Ісландыі — 2 мільярды. Таксама 2 мільярды долараў папрасіла ў МВФ і Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі