Гор Вербінскі з Джоні Дэпам здымуць мультфільм

Гор Вербінскі, рэжысёр трылогіі "Піраты Карыбскага мора", аб'яднаецца з Джоні Дэпам для працы над мультфільмам "Rango" студыі Paramount.  Паводле паведамлення Variety, Дэп агучыць галоўнага героя мультфільму, нейкую хатнюю жывёлу, якая рушыць у вандроўку ў пошуках сапраўднага сябе.

Сцэнар для будучай карціны піша Джон Логан, намінаваны на прэмію "Оскар" за працу над фільмам "Авіятар". Рэліз мультфільму запланаваны на 2011 год.

Дэп пачне працу над праектам ужо ў студзені 2009 году.

Варта адзначыць, што Вербінскі будзе здымаць "Rango", паралельна з фільмам паводле кампутарнай гульні "Bioshock" для студыі Universal. Над сцэнарам гэтай стужкі таксама працуе Джон Логан.

Фота: www.movieweb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі