Гонку пераследу выйграў Фуркад, лепшы беларус — 41-ы

Перамогу святкаваў француз Мартэн Фуркад. На дыстанцыі 12,5 км ён зрабіў на чатырох агнявых рубяжах толькі адзін промах.





На другім месцы — Андржэй Моравец з Чэхіі, на трэцім — Жан-Гіём Беатрыкс з Францыі. Ветэран Оле-Эйнар Бьёрндален з Нарвегіі заняў толькі чацвёртае месца.





Найлепшы вынік у беларусаў паказаў Уладзімір Чапелін (на здымку знізу, ён стартаваў 29-м) — 41-е месца, 1 промах, у яго было падзенне, як і ў іншага беларуса Сяргея Новікава. Новікаў заняў 50-е месца, у яго 3 промахі, Яўген Абраменка — 51-е, у яго было пяць штрафных кругоў, прычым 4 (!) — ужо на першым агнявым рубяжы, Юрый Лядаў — 56-ы, 4 промахі.

 

У аўторак увечары пройдзе жаночая гонка пераследу.

Фота — ria.ru, flickr.com