Гонку пераследу выйграла Лаура Дальмаер, Надзея Скардзіна — 19-я

Гонку пераследу выйграла Лаура Дальмаер, Надзея Скардзіна — 19-я

Нямецкая біятланістка Лаура Дальмаер выйграла гонку пераследу на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне. Турнір праходзіць у славенскай Паклюцы.

На другім месцы апынулася францужанка Мары Дарэн Абер. Трэцяе месца заняла фінка Кайса Мякярайнен. Хаця яна стартавала толькі дзясятай, але апынуцца на п'едэстале здолела за кошт добрага ходу па лыжні.

Найлепшы вынік у беларускай зборнай паказала Надзея Скардзіна — 19-е месца. На трэцім агнявым рубяжы наша біятланістка прамахнулася і была вымушаная бегчы дадатковае кола.

Заўтра ў Паклюцы пройдуць гонкі з масавым стартам у мужчын і жанчын. У зборнай Беларусі ў ліку трыццаці лепшых у гонцы прыме ўдзел толькі Надзея Скардзіна.

Фота: IBU

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі