"Гонар і годнасць". Пераходны Кабінет зацвердзіў медаль за служэнне Беларусі
![Вырашаць, хто атрымае ўзнагароду, будзе адмысловая камісія](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-02-11_15-08-08.jpg.webp?itok=G431dd2C)
Вырашаць, хто атрымае ўзнагароду, будзе адмысловая камісія
Аб’яднаны Пераходны Кабінет зацвердзіў медаль за служэнне Беларусі. Ён называецца "Гонар і годнасць".
"Гэта медальён серабрыстага колеру з выявай "Пагоні" ў лаўровым вянку, з надпісам "Беларусь перадусім"на адваротным баку. Гэта адлюстроўвае гонар Айчыны за чалавека, які выключным чынам праявіў сябе ў служэнні ёй", — паведаміла прадстаўніца Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
Вырашаць, хто атрымае ўзнагароду, будзе адмысловая камісія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.