Гомельскія дэмакраты правялі на вуліцах горада акцыю "Я люблю Беларусь!"

Акцыю "Я люблю Беларусь!" правялі 14 лютага на вуліцах горада гомельскія дэмакратычныя актывісты. Як паведамляе БелаПАН, каля 10 прадстаўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і арганізацыі "Малады фронт" раздалі прыкладна дзве тысячы святочных каляндарыкаў і паштовак, створаных маладым дызайнерам Марыяй Тульжанковай. Друкаваную прадукцыю прадставіла таксама грамадская кампанія "Будзьма!".

Актывісты былі апранутыя ў касцюмы анёлаў з прымацаванымі да адзення сардэчкамі і бел-чырвона-белымі стужкамі. Інцыдэнтаў і затрыманняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі