Вы тут

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, у якога прайшоў ператрус, на волі

Леанід Судаленка / З архіву Радыё Свабода

5 студзеня ў Гомелі прайшлі некалькі ператрусаў у межах адной крымінальнай справы, распачатай у дачыненні актывіста, удзельніка прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Няпомняшчых. Артыкул — "пагрозы або гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні" (арт. 366 КК). Няпомняшчых нібыта пагражаў пракурору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.