Гомельскі “Лакаматыў” выбіў з Кубка Беларусі “Смалявічы”

Гомельскі “Лакаматыў” выбіў з Кубка Беларусі “Смалявічы”

Гомельскі “Лакаматыў” выбіў з розыгрышу Кубка Беларусі па футболе “Смалявічы”. 11 жніўня прайшоў матч 1/8 фіналу і скончыўся з лікам 3:0 на карысць гамяльчанаў. Адзначым, што “Лакаматыў” гуляе ў першае лізе і займае там толькі 10-е месца, а “Смалявічы” выступаюць у элітным дывізіёне, займаючы ў чэмпіянаце 12-ы радок турнірнай табліцы.

Таксама ўчора ў рамках 1/8 фіналу Кубка Беларусі згулялі “Віцебск” і “Тарпеда-БелАЗ”. Перамога дасталася віцяблянам, якія былі мацнейшымі ў серыі пенальці  —  0:0 (5:4).

Сёння ў рамках гэтай стадыі спаборніцтваў сустрэнуцца наступныя пары:  “Тарпеда” (Мінск) —  “Слуцк”, “Гомель” —  “Іслач”, “Дынама” (Мінск) —  “Мінск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі