Гомельскі аэрапорт “замініраваў” супрацоўнік службы аховы

47-гадовы начальнік падраздзялення авіяцыйнай бяспекі Гомельскага філіяла “Белаэранавігацыі” вырашыў праверыць сістэму аховы. У ноч на 10 чэрвеня ён раздрукаваў старонкі з тэкстам “Вы замінаваныя. Прывітанне ад спецназа” і расклаў іх па ўсёй тэрыторыі аэрапорта.

Рэакцыя была хуткай: у аэрапорт прыбылі прадстаўнікі ўсіх службаў, якія звычайна выязджаюць па выкліку аб небяспецы выбуха. Доступ на тэрыторыю аэрапорта перакрылі, самалёт, які толькі што прыбыў, быў ачэплены. Група размінавання праверыла ўсю тэрыторыю, аднак бомбы, вядома, не знайшла.

Раніцай вінаваты ў пярэпалаху супрацоўнік прызнаўся ў здзейсненым і сказаў, што проста хацеў праверыць працу службы аховы. Цяпер на мужчыну завялі крымінальную справу за ілжывае паведамленне аб небяспецы, інфармуе БелаПАН. Яму пагражаюць санкцыі — ад штрафа да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі