Гомельская вобласць — самая "экстрэмісцкая" ў Беларусі
![Гомельскі міліцыянер правярае дакументы / t.me/uvdgomel](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/MH.jpg.webp?itok=jcB-2HlO)
Гомельскі міліцыянер правярае дакументы / t.me/uvdgomel
Гомельская вобласць — самая "экстрэмісцкая" ў Беларусі. На 10 тысяч яе жыхароў прыпадае 2,2 "экстрэміста". Гэта самы высокі паказчык сярод усіх абласцей краіны і сталіцы, піша "Флагшток". Выданне прааналізавала спіс нядобранадзейных для ўладаў грамадзян і ацаніла маштаб рэпрэсій.
У спісе "экстрэмістаў", які складае МУС РБ, 1469 чалавек. Кожны пяты з іх — жыхар Гомельскай вобласці. Мінчукоў у спісе 391 чалавек. Сярод абласных цэнтраў лідыруе Брэст — 115 "экстрэмістаў" (Гомель займае трэцяе месца — 111). У топ-5 самых "экстрэмісцкіх" гарадоў увайшоў адзін раённы цэнтр — Жлобін з Гомельшчыны. Там на тысячу жыхароў прыпадае больш за аднаго "экстрэміста".
![Гомельская вобласць — самая "экстрэмісцкая" ў Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/223.jpeg.webp?itok=0E5kUQA-)
![Гомельская вобласць — самая "экстрэмісцкая" ў Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/image636129f18061elg.jpeg.webp?itok=eLPZyi9V)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.