Вы тут

Гомельская першакласніца выратавала маці на пажары (фота)

gomel.mchs.gov.by

9 траўня ў 22:49 гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў адной з кватэр пачаўся пажар. Тэлефанавала ім дачка гаспадыні кватэры, інфармуе прэс-служба МНС. 

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі задымленне ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома.

33-гадовая гаспадыня кватэры нідзе не працуе. Яе муж падчас пажару быў на лецішчы. 

Сямігадовая дачка-першакласніца была ў іншым пакоі, калі адчула пах дыму. Яна забегла ў пакой, дзе ўзнік пажар, і абудзіла маці, якая спала на падлозе. Потым дзяўчынка выклікала ратавальнікаў і выбегла на лесвічную пляцоўку. Пазней лекары шпіталізавалі яе з атручэннем чадным газам.

Сям'я стаіць на ўліку ў спісах для працы назіральнай камісіі на 2019 год, бо злоўжывае спіртным.

Падчас пажару агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі на плошчы 1 квадратный метр.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.