“Гомель” у гасцях перамог “Слуцк”

“Гомель” у гасцях перамог “Слуцк”

Распачаўся другі этап чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 13 ліпеня ў першым матчы 16-га тура “Слуцк” прымаў у сябе дома “Гомель”. Гульня скончылася з лікам 0:1 — голам адзначыўся гулец гамяльчан Аляксандр Бацішчаў. Такім чынам каманда, якая перыядычна трапляе ў лік аўтсайдэраў, адабрала ачкі ў клуба, што прэтэндуе на высокія месцы ў турнірнай табліцы.

Сёння 16-ы тур працягнецца наступнымі матчамі: “Мінск” — “Прамень”, “Смалявічы” — БАТЭ, “Віцебск” — “Нёман”.

У нядзелю згуляюць мінскае “Тарпеда” з “Іслаччу” і “Дняпро” з “Гарадзеяй”. А ў панядзелак, 16 ліпеня, адбудзецца матч “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр”. Матч “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Мінск) перанесены на 26 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі