“Гомель” не будзе гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе

У наступным сезоне новых каманд у Кантынентальнай хакейнай лізе не будзе. Пра гэта паведаміў прэзідэнт лігі Аляксандр Мядзведзеў.
Ён выказаў меркаванне, што ў наступным сезоне згуляюць тыя самыя каманды, што і ў цяперашнім чэмпіянаце. Новая каманда можа з'явіцца толькі праз год. Гэта будзе чэшскі клуб “Карлавы Вары”, піша “Спорт-экспресс”.

Такім чынам, як мінімум бліжэйшыя два сезоны хакейны клуб “Гомель” не трапіць у КХЛ. Нагадаем, тыдзень таму Федэрацыя хакея Беларусі абрала “Гомель” у якасці магчымага ўдзельніка ў КХЛ. Спартовыя чыноўнікі павінны былі днямі даслаць афіцыйную заяўку ў офіс лігі. Аднак, як вынікае з заявы Мядзведзева, беларускае прадстаўніцтва ў КХЛ абмяжуецца мінскім “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі