Gogol Bordello прывабліваюць фэнаў

Перад рэлізам свайго новага дыска «Trans-Continental Hustle» панкі Gogol Bordello выклалі адну з кампазіцый на афіцыйным сайце.  Атрымаць «Pala Tute» можна абсалютна бясплатна, дастаткова толькі падпісацца на навіны гурта.

«Trans-Continental Hustle», які стане пятым у дыскаграфіі калектыву, выйдзе 27 красавіка. Прадзюсаваннем лонгплэю займаўся Рык Рубін, вядомы па супрацоўніцтве з Red Hot Chili Peppers, Metallica, Slayer і іншымі зоркамі цяжкай (і не вельмі) музыкі.

Не чакаючы выхаду альбома, Gogol Bordello у канцы гэтага месяца вярнуцца да свайго ўлюбёнага занятку – гастроляў.

28 сакавіка ў Аўстраліі стартуе іх новы канцэртны тур, які ўжо ў красавіку перасунецца ў Паўночную Амерыку, а адтуль - і ў Еўропу. Еўрапейская частка турнэ працягнецца з пачатку траўня па канец чэрвеня і ахопіць Германію, Іспанію, Грэцыю, Італію, Бельгію, Францыю і Нідэрланды.

Трэк-ліст «Trans-Continental Hustle»:

1. Pala Tute
2. My Companjera
3. Sun Is On My Side
4. Rebellious Love
5. We Comin' Rougher (Immigraniada)
6. When Universes Collide
7. Uma Menina Uma Cigana
8. Raise The Knowledge
9. Last One Goes The Hope
10. To Rise Above
11. In The Meantime In Pernambuco
12. Break The Spell
13. Trans-Continental Hustle.

Фота: upload.wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі