Gogol Bordello лепшыя выканаўцы музкі народаў свету

Шматнацыянальны амерыканскі калектыў Gogol Bordello, лідэрам якога з’яўляецца былы грамадзянін Украіны Яўген Гудзь, атрымаў афіцыйнае прызнанне з боку прафесіяналаў шоў-бізу. Майстры «цыганскага панку» сталі лаўрэатамі ўзнагароды BBC Radio 3 Awards for World Music, цырымонія ўручэння якой адбылася на мінулых выходных у Лондане. Gogol Bordello сталі лепшымі выканаўцамі «музыкі народаў свету» па паўночнаамерыканскаму рэгіёну.

У Еўропе лепшым прадстаўніком world-music прызналі французскую вакалістку Камілу, якую ведаюць па сумеснай працы з калектывам Nouvelle Vague, а ў бліжнеўсходняй і паўночнаафрыканскай катэгорыі - ліванскі выканаўца Гейд Шбейр. З усёй вялікай колькасці афрыканскіх выканаўцаў BBC Radio 3 больш за ўсё ўразіў Махмуд Ахмет.

Галоўнай узнагародай цырымоніі – лепшы альбом году – ушанаваны дыск «Savane» малійскага вакаліста і гітарыста Алі Фарка Турэ. Але, нажаль, ён не паспеў атрымаць узнагароду, 68-гадовы музыка памёр у сакавіку 2006-га года. Званне лепшага навічка году ўвёз з сабой малады рэпер з Самалі К'наан.

Дадам, што гала-канцэрт з удзелам намінантаў і лаўрэатаў узнагароды адбудзецца 27 траўня ў лонданскім канцэрным залі «Барбікан». Нагадаю, у гэтым годзе цырымонія BBC World Music Awards праводзілася ў пяты раз і была прысвечана 20-годдзю з’яўлення спецыяльнага паняцця “world-music”.

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі