Глеб адхіліў запрашэнне выступіць за зборную зорак Еўропы

Аляксандр Глеб адхіліў запрашэнне выступіць за зборную зорак Еўропы ў двух выставачных матчах у ЗША: 27 чэрвеня ў Нью-Ёрку са зборнай Афрыкі і 30 чэрвеня ў Лос-Анджалесе –— са зборнай Паўднёвай Амерыкі.

“Уважліва ўзважыўшы ўсё "за" і "супраць", мы вырашылі адмовіцца, – сказаў карэспандэнту газеты "Прессбол" Мікалай Шпілеўскі, мэнэджэр Глеба-старэйшага. – Сезон выдаўся для Сашы вельмі напружаным. Пасля выступаў у Англіі і двух чэрвеньскіх гульняў за зборную з балгарамі яму неабходна паспець аднавіцца, адпачыць.

Часу ж для гэтага застаецца мала. Тым больш, што верагоднасць атрымаць траўму ў гэтую міжсезонную пару ўзрастае. А такая рызыка абсалютна не апраўданая”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі