Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выставілі абвінавачванне па “справе патрыётаў”

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выставілі абвінавачванне па “справе патрыётаў”

Гісторык Аляксандр Зімніцкі стаў чарговым абвінавачаным па так званай “справе патрыётаў”. Яго вінавацяць у “навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці”. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сябры затрыманага.

Падобныя абвінавачванні раней выставілі яшчэ 16 фігурантам справы. 5 красавіка такія ж абвінавачванні прад’яўленыя Віктару Данілаву і Андрэю Дундукову. З 29-ці фігурантаў справы цяпер 9 чалавек знаходзяцца на волі.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што 25-цігадовы Аляксандр Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея, вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра быў забраны пнеўматычны пісталет, але яго захоўванне не з’яўляецца парушэннем закона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі